Праезд у грамадскім транспарце даражэе з 1 сакавіка
- 26.02.2010, 16:55
Такое рашэнне прыняў Менгарвыканкам па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі.
Пастановай Мінэканомікі № 40 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання» ў Менску кошт адной паездкі ў аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро вызначаны ў памеры 700 рублёў.
Апошні раз тарыфы на перавозку пасажыраў у грамадскім транспарце Менска падвышаліся 30 жніўні 2007 года - з 500 да 600 рублёў.