«Міжнародная амністыя»: У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень
- 3.02.2010, 9:09
Вязнем сумлення прызнаны вернік Іван Міхайлаў, арыштаваны 1 лютага.
1 лютага суд Менскага раёна пакараў Івана Міхайлава арыштам на тры месяца.
Сябра габрэйска-месіянскай супольнасці «Новы запавет» быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства - «за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу». Малады чалавек адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы, бо гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням і запатрабаваў прызначэнні яму грамадзянскай (альтэрнатыўнай) службы ў адпаведнасці з арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
«Міжнародная амністыя» заклікае неадкладна вызваліць Івана Міхайлава, перадае «Радыё Свабода».