BE RU EN

Дэмакраты запатрабавалі адмены манаполіі «Белтэлекама»

  • 5.02.2010, 12:11

Палітрада Аб `яднанай грамадзянскай партыі запатрабавала адмены манаполіі РУП «Белтэлекам» на каналы доступу ў інтэрнет.

У заяве, прынятай 4 лютага, гаворыцца аб тым, што «манаполія дзяржавы ў любой галіне пры адсутнасці грамадскага кантролю непазбежна прыводзіць да злоўжыванняў і загніванню», перадае Electroname.com.

На думку Палітрады партыі, Указ № 60 накіраваны на парушэнне права грамадзян на свабодны пошук, атрыманне і распаўсюд інфармацыі, а таксама на тайну перапіскі і недатыкальнасць асабістага жыцця і вядзе да ўзмацнення манаполіі дзяржавы на паслугі Інтэрнэт. «Неравільнае ўмяшанне ў выглядзе спробаў кантролю кантэнту, ідэнтыфікацыі карыстальнікаў і абмежавання доступу да апазіцыйных сайтаў, што практыкавалася і раней, толькі павялічаць дзяржаўныя выдаткі і выдаткі інтэрнэт-правайдэраў, а, значыць, і цэны на доступ у інтэрнэт», заяўляе апазіцыйная партыя.

АГП заклікае «дзяржаўныя органы накіраваць дзяржаўныя сродкі на вырашэнне сацыяльных праблем грамадзян, а не на непатрэбнае дарагое абсталяванне, бюракратычныя кантрольныя структуры і мерапрыемствы па задушэнні крытыкі» і лічыць неабходным «узмацніць барацьбу са злачынствамі, звязанымі з выкарыстаннем інтэрнэт, і накіраваць працу кантрольных і праваахоўных органаў супраць злачынцаў, а не супраць усіх карыстальнікаў інтэрнэт».

Палітрада партыі запатрабавала адмены палажэнняў вышэйзгаданага ўказу.

Апошнія навіны