BE RU EN

Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі ў Менску (Фота)

  • 8.02.2010, 10:17

На вуліцах Менска з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі ў падтрымку віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі, якога пераследуюць за нацыянальную сімволіку.

Месяц таму, 7 студзеня, на галоўнай елцы Віцебску з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). 12 студзеня апазіцыянер быў вызвалены пад падпіску аб невыяздзе.

Праз месяц ужо актывісты «Маладога фронту» вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі ў людных месцах Менска. Як паведамляе сайт mfront.net, акцыя таксама прайшла ў падтрымку Сяргея Каваленкі.

Апошнія навіны