BE RU EN

Пажар у Цэнтральным доме афіцэраў у Менску

  • 9.02.2010, 9:16

Пажар узнік сёння раніцай у памяшканні бара Т-34, час працы якога з 17.00 да 4 гадзінаў.

Такім чынам, на момант пажару, паведамленне пра які паступіла ў МНС у 6.38, у памяшканні наведнікаў не было. Пра пажар паведаміў вартаўнік, перадае БелТА.

Папярэдне вядома, што ў бары загарэлася тумбачка пад барнай стойкай, прычынай чаго магло стаць кароткае замыканне электраправодкі. Агнём таксама пашкоджаная падлога на плошчы 1,5 кв.м.

На ліквідацыі надзвычайнага здарэння было задзейнічана 19 адзінак тэхнікі. Пажар ліквідаваны.

Апошнія навіны