BE RU EN

Даляр у «абменніках» — 3 000 рублёў

  • 10.03.2010, 12:06

Па выніках таргоў валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ізноў абнавіў гістарычны максімум.

10 сакавіка курс даляра павялічыўся на 5 рублёў і дасягнуў 2950 рублёў, паведамляе АФН.

Але, як адзначае «Наша Ніва», ужо сёння курс продажу даляра ў «Парытэтбанку» дасягнуў паказчыку 3 000 рублёў. Варта нагадаць, што «Парытэтбанк» належыць Нацбанку.

Усё бліжэй да старублёвай мяжы становіцца расейскі рубель. Афіцыйны курс на заўтра складае 99,24 рубля. Гэта чарговае абнаўленне рэкорду. Курс у «абменніках» - у прыватнасці, у «Прыёрбанку» - складае 99,6 рубля.

Еўра працягвае скачкі то ўверх, то ўніз. Ніякай стабільнасці не назіраецца. Пакуль што курс складае 4 003 рубля.

Апошнія навіны