BE RU EN

Карагін: Базавая велічыня цягам года будзе змяняцца некалькі разоў

  • 10.03.2010, 16:28

У 2010 годзе базавая велічыня істотна зменіцца, штрафы павялічацца ў некалькі разоў.

«Базавая велічыня будзе павышацца некалькі разоў на працягу года», - заявіў старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін.

«У сувязі з гэтым бізнес-колы настойліва просяць «прывязаць» стаўку арэнднай платы да якой-небудзь іншай велічыні», - пададе словы Карагіна «Наша Ніва».

Цяперашняя базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў. На такім узроўні яна трымаецца ад лістапада 2007 года. Ад яе памераў залежаць, у прыватнасці, памеры штрафаў.

Апошнія навіны