BE RU EN

Гомельскія апазіцыянеры байкатуюць «выбары»

  • 11.03.2010, 14:25

Гомельскі кандыдат у дэпутаты Ігар Случак здымае сваю кандыдатуру з удзелу ў мясцовых «выбарах». Прычына - немагчымасць пракантраляваць падлік галасоў.

Ігар Случак збіраўся балатавацца па Моладзевай акрузе № 30 г. Гомеля. На кожны з 4 участкаў сваёй акругі ён вылучыў сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы. Але, як паведамляе «Белорусский партизан», ніводны з іх не быў уключаны ва ўчастковую камісію.

«Я адмаўляюся ад удзелу ў несумленнай гульні, якой з'яўляюцца мясцовыя выбары, - заявіў Ігар Случак. - Пры такім спосабе фармавання ўчастковых камісій, «выбары» на маёй акрузе будуць сфальсіфікаваныя, таму няма сэнсу даваць выбаршчыкам надзею, якая не здзейсніцца».

Апошнія навіны