У Бярозе скончыў жыццё самагубствам былы ідэолаг
- 2.03.2010, 11:45
Пракуратура заяўляе, што мужчына пакончыў з сабой з-за сямейных праблемаў, аднак прычыны на гэты момант удакладняюцца.
Трагедыя адбылася ў горадзе Бяроза Берасцейскай вобласці. Скончыў жыццё самагубствам 62-гадовы мужчына, які займаў пасаду намесніка дырэктара па ідэалогіі камбіната будматэрыялаў. Як паведамляе «Еўрарадыё», яшчэ раней ён узначальваў раённы аддзел унутраных справаў.
Інфармацыю пра самагубства пацвердзілі і ў Бярозаўскай раённай пракуратуры. Па словах пракурора, прычынай самагубства паслужылі сямейныя праблемы.