BE RU EN

БНФ прапануе адсвяткаваць Дзень Волі 25 сакавіка ў цэнтры Менска

  • 2.03.2010, 14:48

Ініцыятарам правядзення акцыі 25 сакавіка 2010 года стала Партыя БНФ. 1 сакавіка ў партыі абмеркавалі магчымы сцэнар Дня Волі.

Як распавёў udf.by старшыня Менскай гарадской арганізацыі ПБНФ Віктар Івашкевіч, сёлета арганізатары плануюць сабраць людзей каля Акадэміі навук і прайсці шэсцем да парку імя Горкага, дзе будзе арганізаваны мітынг-канцэрт. Улічваючы, што 25 сакавіка - першы дзень агітацыі на «выбарах» у мясцовыя Саветы, з удзельнікамі акцыі сустрэнуцца кандыдаты ў дэпутаты Менгарсавета.

Апазіцыя збіраецца падаць заяўку на правядзенне акцыі 25 сакавіка, паведаміў Віктар Івашкевіч. Партыя БНФ, паводле словаў палітыка, разлічвае, што ў святкаванні Дня Волі возьме ўдзел максімальная колькасць палітычных структур і розных арганізацый.

- Мерапрыемства такое, што яго нельга праводзіць аднаасобна, хоць Партыя БНФ і стала ініцыятарам. Важна максімальна шырокі ўдзел дэмакратычных сіл у падрыхтоўцы і правядзенні акцыі, - сказаў Віктар Івашкевіч.

Апошнія навіны