«Пражэктарперысхілтан»: Нафту для Лукашэнкі будзе перавозіць цыганский табар (Відэа)
- 22.03.2010, 9:51
У папулярнай гумарыстычнай праграме на расейскім ТБ зноў размаўлялі пра Беларусь.
Гэтым разам нагодай для жартаў Івана Урганта, Сяргея Светлакова і Гарыка Марцірасяна стала заява Лукашэнкі пра тое, што Каракас мае намер паставіць Менску 80 тысячаў барэляў нафты ў дзень. Вядучыя сталі меркаваць, якім чынам венесуэльская нафта можа патрапіць у Беларусь. Спачатку выказалі здагадку праз спадарожнік. Потым прыдумалі іншую схему, вырашыўшы, што відавочна ёсць нейкі «таемны нафтавай калідор»: індзейцы на пірогах вязуць з Венесуэлы ў Чылі, затым праз Ціхі акіян на дырыжаблі (прыпынак - востраў Пасхі), затым з Бесарабіі цыганскі табар вязе нафту да Адэсы, а там дамаўляюцца з правадніцай цягніка, «забіўшы нафтай два купэ даверху». «Недарагі варыянт. Танна, хутка, немагчыма», - заключылі вядучыя.
У канцы вядучыя «Пражэктарпэрысхілтан» робяць выснову: «З пункта А ў пункт Б будзе пастаўляцца 80 тысячаў барэляў нафты ў дзень, з пункта Р ў пункт Б - 21 мільён тон нафты ў год, з якіх 6 мільёнаў - бясплатна. Пытанне: нафіга пункту Р гэта ўсё трэба? Хай у пункце Б што хочуць, тое і робяць».