Курс даляра – 2 976 рублёў
- 22.03.2010, 12:26
Беларускі рубель ізноў абнавіў гістарычны мінімум да даляра і расейскага рубля.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 22 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гістарычны максімум і дасягнуў 2976 рублёў, павялічыўшыся на 9 рублёў у параўнанні з папярэднім значэннем, паведамляе АФН.
Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,03 рубля і склаў 101,44 беларускага рубля за адзін расейскі, што таксама з'яўляецца гістарычным максімумам. Курс еўра зменшыўся на 16 рублёў і склаў 4024 рубля.
У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,02% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1067,07 рубля супраць 1067,28 рубля ў пятніцу.