BE RU EN

Міліцыя сарвала прэзентацыю складанкі берасцейскага року

  • 23.03.2010, 10:51

У Берасці адбыўся фэст «Гукі вясны», на якім павінна была прайсці прэзентацыя складанкі «Права маладых - першы музычны блін».

Аднак, як паведамляе music.fromby.net, прэзентацыю складанкі сарвала берасцейская міліцыя.

Як распавялі арганізатары, фэст быў прысвечаны не толькі прыходу вясны, але і прэзентацыі складанкі «Права маладых - першы музычны блін». У гэтую частку праграмы свае праўкі ўнеслі супрацоўнікі міліцыі, якія яшчэ перад канцэртам канфіскавалі больш за 300 дыскаў для праверкі на наяўнасць крамолы ў іх змесце.

Арганізатары фэсту не пераканалі, што на дысках гучыць музыка выканаўцаў Берасцейскай вобласці, і што дыскі прызначаныя для бясплатнага распаўсюду. Лейтэнант міліцыі Ціхановіч з аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю склаў пратакол аб канфіскацыі 348 дыскаў.

Апошнія навіны