У Берасці з'явіліся нацыянальныя флікеры (Фота)
- 25.03.2010, 10:50
Па вечарох у Берасці сталі з'яўляцца людзі, якія носяць флікеры бел-чырвона-белага колеру.
Як паведамляе «Еўрарадыё», магілёўскае прадпрыемства «Стужка» вырабіла флікеры, якія маюць колеры аўстрыйскага сцяга. Флікеры прадаюцца ў кутках «для школьнікаў» у паштовых аддзяленнях і крамах. Вырабы недарагія: каштуюць 2720 рублёў. Прадаўцы кажуць, разыходзяцца вельмі добра.
Па вечарох у Берасці былі заўважаныя бел-чырвона-белыя флікеры. Сакрэт тлумачыцца проста: пасля нескладаных маніпуляцыяў з пераклейкай белай стужкі з двух «аўстрыйскіх» флікераў атрымліваецца адзін беларускі бел-чырвона-белы з добрым адлюстраваннем у святле фараў уначы.