Валерыя Шчукіна затрымалі за распаўсюд незалежнай прэсы
- 26.03.2010, 11:50
У вядомага праваабаронцы супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі вялікі тыраж газеты грамадзянскай кампаніі «Наш дом».
Як паведамляе «Радыё Свабода», грамадскага актывіста і праваабаронцу Валерыя Шчукіна міліцыя затрымала ў Буда-Кашалёўскім раёне.
У Шчукіна канфіскавалі вялікі тыраж газеты грамадзянскай кампаніі «Наш дом».
На гэты момант былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання знаходзіцца ў Буда-Кашалёўскім раённым судзе, дзе павінен вырашыцца лёс газеты.