Паўночная Карэя пагражае «беспрэцэдэнтнымі ядзернымі ўдарамі»
- 26.03.2010, 15:44
26 сакавіка КНДР зрабіла заяву аб магчымасці ядзерных удараў па краінах, якія паспрабуюць «звергнуць правячы рэжым».
Як паведамляе Lenta.ru, Паўночная Карэя папярэдзіла ЗША і Паўднёвую Карэю, што іх чакаюць «беспрэцэдэнтныя ядзерныя ўдары» калі Вашынгтон і Сеул паспрабуюць дэстабілізаваць палітычную абстаноўку ў паўночнакарэйскай дзяржаве.
«Тыя, хто паспрабуюць звергнуць кіруючы рэжым у КНДР, стануць ахвярамі беспрэцэдэнтных ядзерных удараў, нанесеных непераможнай арміяй», - гаворыцца ў заяве паўночнакарэйскага ваеннага камандавання, распаўсюджанай Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі.
Падставай для такой агрэсіўнай рэакцыі з боку Пхеньяна паслужылі паведамленні ў паўднёвакарэйскім СМІ ад 19 сакавіка, у якіх адзначалася, што Паўднёвая Карэя і ЗША распрацавалі ваенную стратэгію па процідзеянні магчымай агрэсіі з боку КНДР.
КНДР рэгулярна выступае з падобнымі заявамі, абвінавачваючы ЗША і Паўднёвую Карэю ў падрыхтоўцы ўварвання на сваю тэрыторыю і пагражаючы адказаць на гэта рашучымі дзеяннямі, аж да ядзернага знішчэння. Заходнія дыпламаты, як правіла, спакойна ўспрымаюць пагрозы КНДР, фактычна не прымаючы іх сур'ёзна.
Адзначым, што ў пачатку сакавіку 2010 года Вашынгтон і Сеул правялі сумесныя ваенныя вучэнні на тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Пхеньян яшчэ да іх пачатку паабяцаў адказаць на любую ваенную актыўнасць «бязлітаснай фізічнай сілай», аднак падчас вучэнняў аб якіх-небудзь правакацыях з боку паўночнакарэйскай дзяржавы не паведамлялася.