BE RU EN

Захараў паабяцаў штрафаваць хакеістаў за чытанне «Прэсбола»

  • 29.03.2010, 9:49

Пакрыўджаны на СМІ Міхаіл Захараў прыгразіў штрафаваць хакеістаў за чытанне спартыўнай прэсы адразу на 300 даляраў.

Заўзятарам добра вядома пра няпростыя адносіны, якія склаліся паміж газетай «Прэсбол» і настаўнікам многіх камандаў Міхаілам Захаравым. Нядаўна апошні паведаміў грамадскасці аб змове з мэтай звяржэння яго з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

Пры гэтым, як адзначае «Салідарнасць», Захараў «сарваў маскі» з дваіх зламыснікаў, якімі аказаліся старшыня таварыства «Дынама» Юры Бародзіч і галоўны рэдактар «Прэсбола» Уладзімір Беражкоў.

Пасля гэтага ў сваёй традыцыйнай калонцы «Прэсбол» распавёў пра здарэнне, якое адбылося на днях. Міхаіл Захараў застаў сваю каманду «Юнацтва» за чытаннем у распранальні «Прэсбола». І тут жа прыгразіў: «Калі яшчэ раз пабачу у каго ў руках гэтую газэту - штраф 300 даляраў!»

Апошнія навіны