BE RU EN

Савецкая ўлада ў асобна ўзятым рэгіёне

  • 29.03.2010, 10:32

Агаворкі беларускіх чыноўнікаў наводзяць на разважанні.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта ў Маладзечна і рэгіёне Эдуард Баланчук прысутнічаў 25 сакавіка ў вялікай зале Маладзечанскага райвыканкама, дзе раённая выбарчая камісія рэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты, пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Напрыканцы паседжання слова ўзяла начальніца ідэалагічнага аддзела райвыканкама Таццяна Міхайлаўна Шафаловіч. Яна нагадала толькі што зарэгістраваным кандыдатам, якую «цяжкую і адказную працу зрабіла савецкая ўлада» для таго, каб яны ўсе змаглі вылучыцца кандыдатамі ў дэпутаты, і запэўніла ўсіх прысутных, што «савецкая ўлада і надалей будзе рабіць усё, каб выбары прайшлі прыстойна».

Ідэолаг Шафаловіч, верагодна, агаварылася. Магчыма, яна мела на ўвазе мясцовыя ўлады, але яе выступ наводзіць на розныя разважанні ...

Апошнія навіны