Жыхар Гародні перапраўляў цыгарэты ў Літву на плыце
- 30.03.2010, 10:19
Міліцыянты разам з ваеннымі затрымалі беспрацоўнага 30-гадовага жыхара Гародні.
Ён спрабаваў пераправіць на тэрыторыю Літвы 10 тысячаў пачкаў цыгарэтаў «Прэм'ер» з акцызнымі маркамі Беларусі без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця.
Кантрабандныя цыгарэты мужчына адправіў плытом на Нёмане, паведамляе Блог Гародня.
Канфіскаваныя тытунёвыя вырабы ацэненыя на суму 12 мільёнаў беларускіх рублёў. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол.