BE RU EN

Беларуская дыктатура атрымала апошні транш МВФ

  • 31.03.2010, 10:15

Апошні транш крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 670 мільёнаў даляраў у межах праграмы stand-by паступіў у Беларусь.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі (НББ).

Як і папярэднія крэдыты МВФ, гэты транш залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў, якія на 1 сакавіка 2010 года складалі $ 5577,2 млн (на 1,3% менш у параўнанні з пачаткам года).

Як паведамлялася, Савет выканаўчых дырэктараў МВФ 26 сакавіка прыняў рашэнне аб заканчэнні фінальнага агляду праграмы stand-by у Беларусі і вылучэнні рэспубліцы апошняга транша крэдыту. Умовай вылучэння сродкаў быў ліст уладаў аб намеры па выкананні крытэраў праграмы на 31 сакавіка 2010 года. Пасля гэтага патрэбны будзе постпраграмны маніторынг сітуацыі ў эканоміцы Беларусі.

У цяперашні час улады Беларусі прыступілі да абмеркавання магчымасці рэалізацыі новай праграмы stand-by, тэрмін якой можа скласці 3 гады ў адрозненне ад 14 месяцаў першай праграмы. У траўні Менск наведае місія МВФ, якая правядзе прадметныя перамовы на гэтую тэму.

Беларускія ўлады са студзеня 2009 года па красавік 2010 года рэалізуюць праграму МВФ stand-by па стабілізацыі плацёжнага балансу, якая падтрымліваецца крэдытам на $ 3,5 млрд. На пачатак 2010 года аб'ём дадзеных МВФ рэсурсаў складаў $ 2,9 млрд.

Апошнія навіны