Мінсельгаспрад: «Калгасы ледзь зводзяць канцы з канцамі»
- 4.03.2010, 9:03
Мінсельгаспрад прапаноўвае ўраду разгледзець пытанне аб павелічэнні закупачных коштаў на малако і ялавічыну.
Пра гэта 3 сакавіка на рэспубліканскім сходзе фермераў у Менску паведаміў Уладзімір Красоўскі, намеснік начальніка ўпраўлення ўдасканалення эканамічнага механізму гаспадарання — начальнік аддзела ўкаранення новых формаў гаспадарання галоўнага ўпраўлення эканомікі Мінсельгаспрада Беларусі, перадае БелаПАН.
Паводле яго словаў, ва ўрад ужо накіраваныя праект пастановы аб павелічэнні закупачных коштаў на малако на 10% і нарматыўны дакумент аб падвышэнні закупачных коштаў на ялавічыну на 7%.
Неабходнасць павелічэння закупачных коштаў на малако і ялавічыну выкліканая шэрагам прычынаў, падкрэсліў Красоўскі, у прыватнасці высокімі выдаткамі сельгазарганізацыяў на вытворчасць прадукцыі, а таксама правядзеннем вясновай сяўбы.
«Калгасы ледзь зводзяць канцы з канцамі», — падкрэсліў Красоўскі.