BE RU EN

Акцыя ў падтрымку палітвязня Яна Міхайлава (Фота)

  • 4.03.2010, 14:42

У цэнтры Менска актывісты «Маладога фронту» вывесілі на мосце расцяжку «Свабоду Міхайлаву!».

Да вызвалення Яна Міхайлава засталося каля двух тыдняў, 15 сакавіка ён выйдзе на волю з жодзінскай турмы, нагадвае прэс-служба пресс-служба «Маладога фронта».

Нагадаем, што 1 лютага суд Менскага раёна пакараў Яна Міхайлава арыштам на тры месяцы.

Парафіянін габрэйска-месіянскай суполкі «Новы запавет» быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства - «за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу». Малады чалавек адмовіўся ад праходжання тэрміновай воінскай службы, бо гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням і запатрабаваў прызначэння яму грамадзянскай (альтэрнатыўнай) службы ў адпаведнасці з арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

«Міжнародная амністыя» прызнала Яна Міхайлава вязнем сумлення.

Апошнія навіны