BE RU EN

Попыт на даляры ў 6 разоў перавысіў прапанову

  • 4.03.2010, 15:43

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія прайшлі 4 сакавіа, не змяніўся і склаў 2.939 рублёў.

Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову ў шэсць разоў. Паводле дадзеных БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 27 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 16 млн. 425 тыс. (попыт - 16 млн. 425 тыс., прапанова - 2 млн. 744 тыс.), паведамляе БелаПАН.

У таргах расейскім рублём удзельнічала 28 банкаў. Курс знізіўся на 0,03 рубля да 98,55 рубля за расейскі, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам. Аб'ём таргоў склаў 285 млн. 291 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 250 млн. 970 тыс., прапанова - 285 млн. 291 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 27 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 13 млн. 775 тыс. (попыт - 13 млн. 788 тыс., прапанова - 5 млн. 566 тыс.), а курс вырас на 11 рублёў да адзнакі 4.012 рубля за еўра.

Ад пачатку года курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 2,65%, да расейскага рубля знізіўся на 4,11%, да еўра - умацаваўся на 2,28%.

Апошнія навіны