Польшча не запросіць дыктатара на гадавіну Грунвальду
- 1.04.2010, 9:08
Лех Качыньскі не мае намеру запрашаць Лукашэнку на святкаванне 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам.
Гэта заява ўтрымліваецца ў адказе дырэктара Бюро замежных справаў канцылярыі прэзідэнта Казімежа Куберскага на запыт праваабаронцы Валерыя Грыцука ад 19 сакавіка, паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, што 15 ліпеня Беларусь, Польшча, Літва, Украіна будуць святкаваць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы. Перамога ў Грунвальдскай бітве - адна з самых славутых старонак у беларускай вайсковай гісторыі. 15 ліпеня 1410 года аб'яднаныя сілы Каралеўства польскага і Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем князя Вітаўта разграмілі сілы Тэўтонскага ордэна, тым самым паклаўшы канец больш чым двухсотгадовай вайне.