BE RU EN

«Яндэкс» пераклалі на беларускую мову

  • 14.04.2010, 9:50

Карыстальнікі самага папулярнага расейскага пошукавіка «Яндэкс» цяпер могуць бачыць галоўную старонку партала на беларускай мове.

Раней «Яндэкс» меў толькі расейскую і ўкраінскую версіі. Для пераходу на беларускую версію з гэтага часу трэба перайсці па звычайнай спасылцы - http://www.yandex.ru/?lang=by.

Як паведамляе «Наша Ніва», у яндексаўскай пошце выбар пакуль па-ранейшаму складаецца з двух моваў - украінскай і расейскай.

Акрамя таго, «Яндэкс» не паленаваўся распрацаваць спецыяльныя тэмы афармлення: з бусламі, якія лятуць над плошчай Перамогі, каля якой пасуцца зубры, а таксама з рушніком, аздобленым па краях нацыянальным арнаментам.

Вынікі пошуку «Яндэкс» можна адфільтраваць так, каб у іх была толькі беларуская мова. Праўда, амаль любая спасылка пакуль вядзе на расейскую ці ўкраінскую старонкі.

У навінах і блогах «Яндэкса» пакуль што абвестак ці каментароў адносна запуску беларускамоўнай версіі знайсці не атрымалася.

Апошнія навіны