BE RU EN

Gazeta Wyborcza: Беларусь - адзіная суседка Польшчы, якая не аб'явіла жалобу

  • 14.04.2010, 14:04

Найбуйнейшы штодзённік Польшчы апісаў, як у Беларусі ўспрынялі авіякатастрофу, у якой загінуў польскі прэзідэнт Лех Качыньскі.

«Мне сорамна за маю краіну. Іншыя дзяржавы рэагуюць на боль Польшчы, наша краіна абмежавалася дыпламатычнай дапамогай сваякам ахвяраў», - цытуе найбуйнейшы штодзённік Польшчы Gazeta Wyborcza Ірыну Лаўроўскую, якая напісала адкрыты ліст да ўрада Беларусі і адміністрацыі Лукашэнкі.

Газета згадвае, што беларуская апазіцыя ў жалобе стаяла ля польскай амбасады, простыя беларусы прынеслі кветкі і свечкі.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі «Еўрарадыё» адказалі: «Прэзідэнт, здаецца, зараз у паездцы па Гомельскай вобласці, таму пакуль мы не маем інфармацыяй пра яго далейшыя дзеянні».

Нагадаем, што 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам трагічна загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, высокапастаўленыя польскія палітыкі і вайскоўцы.

Апошнія навіны