Салігорскія ідэолягі атрымалі «наганяй»
- 16.04.2010, 10:43
14 красавіка адбылося пасяджэнне ідэалагічнага актыву горада беларускіх шахцёраў. Адна з асноўных падставаў - «выбары» дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія маюць адбыцца.
Нягледзячы на паказальную ў цэлым тэхнічнасць і непублічнасць «выбараў», выявіліся дзве праблемы - два дэмакратычныя кандыдаты, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі і праводзяць агітацыйную кампанію - Віктар Еўмененка і Аляксей Валабуеў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
На паседжанні разбіралася выбарчая кампанія з самага пачатку. Напрыклад, рэзка крытыкавалася праца ідэолагаў тых прадпрыемстваў, чые супрацоўнікі ставілі подпісы ў падтрымку незалежных вылучэнцаў.
У сувязі з будучай сустрэчай Аляксея Валабуева з выбаршчыкамі ідэолагаў прадпрыемстваў абавязалі прысутнічаць і задаваць крытычныя пытанні. Прадстаўнікі штабу самога кандыдата на гэтую інфармацыю адрэагавалі пазітыўна і спадзяюцца скарыстацца магчымасцю паразмаўляць з такой колькасцю супрацоўнікаў ідэалагічнага апарата горада.