BE RU EN

Беларуская нафтаперапрацоўка ўпала на 40%

  • 16.04.2010, 13:12

Нават афіцыйная статыстыка сведчыць пра рэзкі спад аб'ёмаў вытворчасці нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі ў першым квартале 2010 года знізіла аб'ём вытворчасці на 40,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Вытворчасць аўтамабільнага бензіну знізілася на 25,8%, дызельнага паліва - на 33,7%, топачнага мазуту - на 39,9%, пячнога пабытовага паліва - на 32,5%.

Аб'ём здабычы нафты ў Беларусі ў студзені - сакавіку склаў 415,9 тысячы тон - на 2% менш, чым у першым квартале 2009 года.

Апошнія навіны