BE RU EN

«Белтэлекам» знізіў кошты для інтэрнэт-правайдэраў на 25%

  • 19.04.2010, 10:04

Чым выкліканая такая «шчодрасць» дзяржаўнага манапаліста, пакуль не паведамляецца.

З 19 красавіка кошт доступу да сеткі інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання для аператараў перадачы дадзеных змяншаецца на 25%. Пра гэта паведаміла прэс-служба нацыянальнага аператара, перадае Electroname.com.

Нагадаем, «Белтэлекам» манапольна дае доступ у інтэрнэт і ўсталёўвае спецыяльныя кошты для астатніх інтэрнэт-правайдараў на так званы «доступ з гарантаванай паласой прапускання». Апошні раз кошты для аператараў сувязі зніжаліся ў лістападзе 2009 года на 15%.

РУП «Белтэлекам» адначасова дае доступ у інтэрнэт для больш чым 500 тысячаў канчатковых спажыўцоў пад гандлёвай маркай byfly.

Заяўлена, што новыя прапановы для абанентаў «Белтэлекам» анансуе ў першы дзень выставы «ЦІБА-2010».

Апошнія навіны