BE RU EN

Загарэўся «Гомсельмаш»: 45 чалавек эвакуявалі

  • 20.04.2010, 8:40

У выніку ўзгарання агонь выйшаў на дах будынка, пашкоджана ад 20 да 30 кв. м даху і вытворчае памяшканне.

19 красавіка з падпаленага цэха РУП «Гомсельмаш» эвакуявалі 45 чалавек, піша БелаПАН.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне пра ўзгаранне ў малярнай майстэрні прадпрыемства паступіла ў службу «101» у 15.51. У 16.23 пажар быў лакалізаваны.

У выніку ўзгарання агонь выйшаў на дах будынка, пашкоджана ад 20 да 30 кв. м даху і вытворчае памяшканне. З 45 чалавек 15 былі выведзеныя з зоны задымлення супрацоўнікамі МНС. Прычыны пажару высвятляюцца. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны