BE RU EN

Чыноўнікам ізноў зладзілі экскурсію ў СІЗА

  • 22.04.2010, 10:22

Генеральная пракуратура Беларусі лічыць, што пасля экскурсіі ў менскім СІЗА чыноўнікі не захочуць браць хабары.

Генпракуратура праводзіць планавую экскурсію ў СІЗА N1 у Менску для супрацоўнікаў сістэмы міністэрства прамысловасці. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў чацвер у Генпракуратуры.

«Генпракуратура працягвае праводзіць экскурсіі для чыноўнікаў у выпраўленчыя ўстановы ў мэтах прафілактыкі карупцыйных злачынстваў. Сёння ў СІЗА N1 Менска павялі супрацоўнікаў сістэмы Мінпрама», - паведамілі ў Генпракуратуры.

«Сярод чыноўнікаў, якія пойдуць на экскурсію - намеснікі дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі», - паведамілі ў Генпракуратуры.

Нагадаем, што раней 2010 годзе на экскурсіі ў СІЗА ўжо паспелі пабываць супрацоўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі. У Генпракуратуры мяркуюць, што пасля такога кшталту экскурсіяў чыноўнікі больш не захочуць браць хабары.

Апошнія навіны