BE RU EN

У гарадскіх аўтобусах запрашаюць на датэрміновае галасаванне

  • 22.04.2010, 18:30

Раней паведамленні-нагадванні прыняць удзел у выбарах гучалі толькі ў дзень асноўнага галасавання.

Вось ужо трэці дзень у Баранавічах кіроўцы гарадскіх аўтобусаў актыўна запрашаюць жыхароў горада прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Улічваючы, што гарадскі транспарт патэнцыйныя выбаршчыкі выкарыстоўваюць як мінімум 2 разы на дзень, а некаторыя і больш, то такая ініцыятыва прадстаўнікоў выканаўчай улады - гэта моцны фактар уздзеяння.

Разам з тым, недзяржаўная газета «Intex-press» на сваім сайце правяла апытанне грамадзян горада, згодна з якім 57% апытаных жыхароў горада Баранавічы адказалі, што не пойдуць галасаваць на мясцовыя выбары.

Апошнія навіны