BE RU EN

У амбасады Кыргызтана не вытрымалі нервы

  • 23.04.2010, 9:21

Сёння ў Менску зноў пройдзе прэс-канферэнцыя зрынутага кыргызскага кіраўніка. На гэта ўжо вымушаная рэагаваць амбасада Кыргызтана.

Амбасадар Кыргызтана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава 23 красавіка дасць прэс-канферэнцыю «пра бягучую сітуацыю» ў краіне, паведамілі БелаПАН у дыпмісіі.

Прэс-канферэнцыя пройдзе ў будынку амбасады, пачатак у 15.00. Амбасадар адначасова з'яўляецца пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Кыргызтана пры статутных і іншых органах СНД.

У гэты ж дзень, у 11.00, у Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канферэнцыя адхіленага ад улады прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева, які з 19 красавіка знаходзіцца ў Беларусі на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Бакіеў лічыць сябе дзейсным кіраўніком дзяржавы і не прызнае часовы ўрад Кыргызтана. Расея ўжо не лічыць Бакіева прэзідэнтам, звяртаючы ўвагу на наяўнасць яго заявы аб адстаўцы.

Апошнія навіны