Акцыі ля беларускай амбасады ў Бішкеку ў рэжыме нон-стоп
- 23.04.2010, 11:49
Моладзь у Бішкеку зноў пікетуе амбасаду Беларусі, патрабуючы выдачы зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева.
Сёння ўжо 7 моладзевых групаў арганізавалі пікет ля абмасады Беларусі ў Бішкеку, паведамляе «Радыё Свабода».
Яны патрабавалі выдачы зрынутага прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева і прабачэння ад Аляксандра Лукашэнкі за яго словы пра кіргізскі народ, які беларускі кіраўнік назваў «жабрацкім».
Нагадаем, што беларускую абмасаду ў Бішкеку пікетавалі ўжо некалькі разоў пасля таго, як у СМІ з'явілася інфармацыя, што Бакіеў накіраваўся ў Беларусь.