BE RU EN

У Менску разагнаная акцыя з патрабаваннем выдачы Бакіева

  • 29.04.2010, 9:11

Актывісты «Маладой Беларусі» 28 красавіка правялі на Кастрычніцкай плошчы Менска пікет. Яны патрабавалі выдаць афіцыйнаму Бішкеку былога прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева.

Супрацоўнікі АМАПа разагналі акцыю. Маладыя людзі былі затрыманыя, а іх плакаты разадраныя. Трое актывістаў дастаўленыя ў міліцэйскі ўчастак Цэнтральнага раёна сталіцы, інфармуе «Белорусский партизан».

Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка стаялі на Кастрычніцкай плошчы з плакатамі «Патрабуем выдаць Бакіева Кыргызтану!» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце».

Апошнія навіны