Арышты за распаўсюд «Народнай волі»
- 6.04.2010, 9:04
Актывіст Андрусь Кашэўскі з Жодзіна затрыманы 5 красавіка каля 19 гадзінаў у цягніку «Асіповічы - Менск».
Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Кашэўскі распаўсюджваў у цягніку газету «Народная воля». «Двое мужчынаў спрабавалі справакаваць з ім бойку. Пасля прыбыцця цягніка ў Менск пасажыры выклікалі міліцыю, і ўсіх траіх завялі ў прывакзальнай апорны пункт. Міліцыянты праверылі дакументы і рэчы затрыманых», - кажацца ў паведамленні.
Па стане на 22 гадзіны мабільны тэлефон Кашэўскага не адказваў.
Месяц таму, 3 сакавіка, актывіст, які збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет і Менскі аблсавет, быў затрыманы ў сталічным метро і ў судовым парадку атрымаў 15 сутак арышту.