BE RU EN

Барысаўчукі ігнаруюць Паліну Смолаву

  • 7.04.2010, 11:13

Свае пяць словаў пра каханне так і не сказала Паліна Смолава барысаўчукам.

Яе канцэрт з загалоўкам «Пяць словаў пра каханне» і з падзагалоўкам «мюзікл» быў адменены 8 сакавіка і перанесены на 16-е красавіка. Прычына - білеты не былі распрададзеныя, гледачы не прыйшлі.

Як стала вядома «Барысаву Электроннаму», пад пагрозай зрыву знаходзіцца і перанесены канцэрт. Барысаўчукі не хочуць ісці на канцэрт «зоркі». Касір раіць не рызыкаваць: «Калі прыйдзеце на канцэрт, зможаце набыць білет проста перад пачаткам».

Паліна Смолава ў мінулым годзе вярнулася з Масквы, дзе прабыла каля года, зарабляючы на карпаратывах. І хоць праца на карпаратыўных вечарынах - самая прыбытковая частка выканаўцы, Паліна вырашыла правесці ў Беларусі канцэртный тур па абласных і раённых цэнтрах. Тур быў запланаваны на мінулы год.

Аднак акрамя дыфірамбаў, якія спяваюць «зорцы беларускай эстрады» дзяржаўныя выданні, з'яўляюцца і паведамленні пра канцэрты у розных гарадах, якія не адбыліся.

Апошнія навіны