BE RU EN

Бабруйскія чыноўнікі назвалі сімволіку БХД «фашыстоўскім знакам»

  • 9.04.2010, 9:40

Сімвалам партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя з'яўляецца звычайная кветка васілёк.

Кандыдат у дэпутаты ад БХД з Бабруйска наведала дзяржаўную друкарню імя Непагадзіна, каб надрукаваць свае перадвыбарчыя ўлёткі. Пасля таго, як намеснік дырэктара азнаёміўся з эскізам улёткі, ён запрасіў жанчыну да сябе. Ён паказаў жанчыне на сімвал БХД - васілёк, і прапанаваў прыбраць «фашыстоўскі знак», інакш ўлёткі не надрукуюць, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

- У выніку яна пагадзілася прыбраць «васілёк», паколькі пабаялася, што справу з друкам зацягнуць, і яна не паспее падрыхтаваць матэрыялы, - распавядае лідэр бабруйскага аддзялення БХД Таісія Кабанчук. - Мы параілі ёй напісаць скаргу ў выбарчую камісію, падаць на супрацоўніка друкарні ў суд.

Апошнія навіны