Беларускія футбалісты рыхтуюцца да «бітвы» з Гандурасам
- 11.05.2010, 10:53
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых на збор у Аўстрыю для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць Гандураса і Паўднёвай Карэі.
Брамнікі: Юры Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург), Антон Амельчанка («Растоў», Растоў-на-Доне), Сяргей Верамко (БАТЭ, Барысаў).
Абаронцы: Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч, Максім Бардачоў (усё - БАТЭ, Барысаў), Дзмітры Вярхоўцаў («Нафтан», Наваполацк), Дзмітры Лянцэвіч («Багеміанс», Прага, Чэхія), Дзмітры Молаш («Сібір», Новасібірск), Сяргей Амельянчук («Тэрэк», Грозны), Аляксандр Мартыновіч («Дынама», Менск).
Паўабаронцы: Ян Цігорэў («Металург», Запарожжа), Аляксандр Кульчы («Растоў»), Аляксандр Глеб («Штутгарт», Германія), Антон Пуціла, Сяргей Кісляк (абодва – «Дынама», Менск), Вячаслаў Глеб («Шэньджэнь Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Познань, Польшча).
Нападаючыя: Віталь Кутузаў («Барыі», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка («Томь», Томск).