Дамены .com і .ru выкарыстоўваць можна (Дакумент)
- 14.05.2010, 9:23
Указ №60 працягвае бударажыць беларускі інтэрнэт. Расплывістасць фармулёвак і рэвалюцыйныя змены ставяць у тупік як саміх інтэрнэтчыкаў, так і юрыстаў.
Прайшло 4 месяцы, прынятыя дадатковыя пастановы ўрада і нарматыўныя дакументы ведамстваў, але яснасці не дадалося, афіцыйных вычарпальных каментароў не з'явілася. Інтэрнэтчыкі вымушаныя самастойна звяртацца ў ААЦ, Мінсувязі, БелДІЭ і збіраць афіцыйныя трактоўкі па драбніцах як пазл, паведамляе Electroname.com.
Прапануем вашай увазе чарговы ліст з ААЦ, з якога можна зразумець, што выкарыстоўваць дамены ў іншых даменных зонах беларускім юрасобам можна.