Мяса і малако зноў падаражэе
- 14.05.2010, 16:13
У Беларусі павышаныя межавыя адпускныя кошты на малако, кефір, смятану, тварог - на 2%, ялавічыну патушную - на 3%, свініну патушную - на 2%.
Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай міністэрства эканомікі ад 7 траўня № 85 «у мэтах паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павелічэннем закупачных коштаў на малако, буйную рагатую жывёлу і свінняў», паведамляе АФН.