ЗША працягнуць дамагацца санкцый супраць Ірана
- 18.05.2010, 10:08
Прадстаўнік Белага дома Роберт Гібс заявіў, што пазіцыя адміністрацыі Абамы ў дачыненні ядзернай праграмы Ірана не змянілася.
Злучаныя Штаты і іншыя заходнія краіны настроеныя скептычна ў дачыненні да іранскай ядзернай праграмы, нягледзячы на згоду Тэгерана накіраваць частку сваіх запасаў узбагачанага ўрану ў Турцыю, паведамляе «Голас Амерыкі».
У панядзелак прадстаўнік Белага дома Роберт Гібс заявіў, што пазіцыя адміністрацыі Абамы ў дачыненні ядзернай праграмы Ірана не змянілася, роўна як і намеры прэзыдэнта пераканаць ААН прыняць чацвёртую па ліку рэзалюцыю аб санкцыях супраць гэтай краіны.
Па словах Гібса, заявы Ірана наконт намераў працягваць вырабляць 20-ці працэнтны уран супярэчаць рэзалюцыям Савета Бяспекі ААН.
Па словах намесніка міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Алістэра Берта, праца над рэзалюцыяй аб чарговым раўндзе санкцыяў у дачыненні Ірана павінна працягвацца, да тых часоў пакуль Тэгеран не прадэманструе міжнароднай супольнасьці, што яго ядзерныя планы носяць мірны характар.
Прадстаўнікі Ірана заявілі пра тое, што яны згодныя даць Турцыі 1 200 кілаграмаў нізкоузбагачанага ўран ў абмен на больш высакаякаснае паліва для ядзернай рэактара ў Тэгеране, які павінен выкарыстоўвацца для медыцынскіх даследаванняў.