BE RU EN

Моцны вецер спыніў цягнікі ў Магілёўскай вобласці

  • 18.05.2010, 16:28

Вецер 17 траўня стаў прычынай затрымкі двух дызель-цягнікоў у Асіповіцкім раёне.

Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Каля 16.40 на 22-м км перагону Ялізава - Асіповічы і каля 18.20 на 24-м км перагону Дараганава - Фалічы моцныя парывы ветру павалілі дрэвы на чыгуначныя шляхі. У выніку адбыліся затрымкі ў руху дызель-цягнікоў Магілёў - Асіповічы (10 хвілін) і Асіповічы - Салігорск (36 хвілін). Пацярпелых няма.

Нагадаем, што няўстойлівае надвор'е, па прагнозах сіноптыкаў, пратрымаецца да гэтай пятніцы.

Апошнія навіны