BE RU EN

Паседжанне Эканамічнага суда СНД па «нафтавым пазове» зацягнулася

  • 19.05.2010, 10:37

Закрытае паседжанне пачалося 18 траўня. Яно працягнулася да позняга вечара і было адноўленае 19 траўня раніцай.

Чакаецца, што па яго выніках Эканамічны суд СНД абвесціць дату судовага разгляду па нафтавым пазове, паведамляе «Ежедневник».

Як паведамлялася, 21 красавіка Эканамічны суд СНД вырашыў прыняць да разгляду пазоўную заяву ўрада Беларусі да ўрада Расеі аб парушэнні палажэнняў дзеючых дамоваў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў межах ЕўрАзЭС у сувязі з увядзеннем пошлінаў на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі Расеі ў Беларусь.

Эканамічны суд СНД выконвае функцыі Эканамічнага суда ЕўрАзЭС, а з 1 ліпеня 2010 года павінен пачаць выконваць функцыі суда Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расеі. Удзельнікамі пагаднення аб статусе Эканамічнага суда СНД з'яўляюцца Беларусь, Казахстан, Кыргызтан, Таджыкістан, Расея і Узбекістан.

Апошнія навіны