BE RU EN

У бюджэт Кыргызстана атрымалася вярнуць частку банкаўскіх сродкаў, скрадзеных набліжанымі Бакіева

  • 19.05.2010, 13:00

У ячэйках многіх банкаў захоўваліся незаконныя сродкі сям'і і набліжаных збеглага дыктатара.

«У Кыргызстане следзтву ўдалося вярнуць у рэспубліканскі бюджэт частку банкаўскіх сродкаў, скрадзеных набліжанымі Курманбека Бакіева», - заявіў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні часовага ўрада КР Азымбэк Бекназараў.

Па яго словах, у ячэйках многіх банкаў захоўваліся незаконныя сродкі сям'і і набліжаных. «Так, удалося знайсці і перадаць у рэспубліканскі бюджэт з АУБ 880 млн. сомаў, з «Кыргызінвестбанка» - 100 мільёнаў сомаў, з «Ісык-Кульінвестбанка» - 70 мільёнаў сомаў, з «Бака банка» - 80 мільёнаў сомаў. Агулам 1 мільярд 130 мільёнаў сомаў. Акрамя таго, выяўленыя і сродкі ў далярах, у прыватнасці $ 35 мільёнаў», - кажа Азымбэк Бекназараў.

Апошнія навіны