ЕС прадаставіць Украіне план дзеянняў для бязвізавага рэжыму
- 20.05.2010, 15:11
Прадастаўленне Ўкраіне плана дзеянняў павінна быць зацверджана на паседжэнні Савета міністраў па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў ЕС у пачатку чэрвеня.
Еўразвяз прадаставіць Украіне план дзеянняў для дасягнення бязвізавага рэжыму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.
Намеснік міністра замежных спраў Канстанцін Елісееў указаў, што ў дакуменце будуць апісаныя рэформы, якія павінна рэалізаваць Украіна.
Па словах Елісеева, прадастаўленне Украіне плана дзеянняў павінна быць зацверджана на пасяджэнні Савета міністраў па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў ЕС у пачатку чэрвеня ў Люксембургу. Пасля гэтага Кіеў і Брусэль змогуць пачаць распрацоўку дакумента.
Чакаецца, што план будзе прыняты на саміце Украіна - ЕС у кастрычніку ў Брусэлі.
У 2005 годзе Украіна ў аднабаковым парадку адмяніла візы для грамадзян краін ЕС.