У Менску падаражэлі маршрутныя таксі
- 21.05.2010, 13:29
У Менгарвыканкаме звязваюць падвышэнне тарыфаў з ростам коштаў на бензін і запчасткі.
21 траўня ў Менску падаражэў праезд на маршрутных таксі, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні коштавай палітыкі Менгарвыканкама.
Згодна з рашэннем Менгарвыканкама № 1007 ад 29 красавіка 2010 года, апублікаваным 20 траўня ў газеце «Менскі кур'ер», кошт праезду ў маршрутных таксі на адлегласць да 10 км складае 1.750 рублёў, звыш 10 км — 2.250 рублёў.
Папярэдняе падвышэнне кошту паслугаў маршрутных таксі было 5 лістапада 2008 года. Тады быў усталяваны гранічны кошт — 1.850 рублёў.
Спецыялісты звязваюць падвышэнне тарыфаў з ростам коштаў на бензін і запчасткі.
Сёння ў Менску сетка маршрутных таксі складаецца з 91 маршрута. Гэты тып транспарта ахоплівае не толькі сталіцу, але і прыгарад.