BE RU EN

Менгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаў

  • 25.05.2010, 13:11

Менгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар ДУ «Паркоўкі сталіцы» Леанід Дарашчонак.

Суразмоўца нагадаў, што з 1 студзеня 2010 года ў сталіцы адменены мясцовы збор з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах. Такое рашэнне было прынятае для зніжэння падатковай нагрузкі на фізічных і юрыдычных асобаў. Выключэнне склалі ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. Напрыклад, у ГЦ "Ждановічы" ці іншых буйных гандлёвых аб'ектах. Але ў сакавіку выйшаў указ №143, які замест мясцовага збору ўвёў плату за стаянку на паркоўцы. Яе памер вызначаецца рашэннем Менгарвыканкама.

Рашэннем гарвыканкама зацверджаныя тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах:

- паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілінаў - Br1 тыс., ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожную наступную гадзіну паркоўкі - Br2 тыс.;

- кругласутачная паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну часу з 19.00 да 9.00 - Br300;

- абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам - Br80 тыс., юрыдычным асобам - Br100 тыс.;

- пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілінаў - Br1 тыс., 60 хвілінаў - Br2 тыс.;

Таксама зацверджаныя тарыфы пры разліку электроннымі дзебетнымі картамі.

Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплачваецца па тарыфе ў падвойным памеры.

Леанід Дарашчонак падкрэсліў, што памер платы ў параўнанні з раней дзеючым не павялічыўся. У найбліжэйшыя дні пералік платных аўтапарковак будзе зацверджаны на паседжанні Менгарвыканкама. Рашэнне гарадскіх уладаў набудзе сілу пасля апублікавання ў прэсе.

Апошнія навіны