АМАП жорстка збіў актывістаў апазіцыі
- 27.05.2010, 21:28
Актывіст «Моладзі БНФ» Зьміцер Пармон шпіталізаваны з міліцэйскага пастарунка з пераломам ключыцы.
А 18-й гадзіне моладзевыя актывісты плянавалі велапрабег памяці Максіма Багдановіча ад стэлы «Менск — горад-герой» да помніка паэту, але былі затрыманыя амапаўцамі ў цывільным, паведамляе Радыё "Свабода"
На плошчы Якуба Коласа затрымалі кіраўніка «Моладзі БНФ» Андруся Крэчку. Пазьней насупраць стэлы затрымалі Франка Вячорку і Зьмітра Пармона.
Пры гэтым некалькі актывістаў былі збітыя. Актывіста Антону Койпіша амапавец ударыў у твар. Франак Вячорка і Зьміцера Пармон былі збітыя падчас затрымання. Па словах Франака Вячоркі, іх павалілі на зяалю і білі нагамі па рэбрах, па твары, парвалі ўсю вопратку.
Карэспандэнту Радыё «Свабода» амапаўцы перашкаджали фатаграфаваць падзею.