BE RU EN

Зміцер Пармон: «Закрываў галаву ад удараў» (Фота, відэа)

  • 28.05.2010, 13:37

Актывіст «Моладзі БНФ» Зміцер Пармон расказаў, як амапаўцы зламалі яму ключыцу.

Дэмакратычныя актывісты спрабавалі зладзіць велапрабег у памяць беларускага паэта Максіма Багдановіча, але былі жорстка збітыя міліцыяй.

«Каля стэлы «Мінск – горад-герой» на нас накінуліся міліцыянты. Яны адабралі бел-чырвона-белыя сцягі, спрабавалі сцягнуць кашулі з гербам Пагоня. Франака Вячорку павалілі на зямлю, і пачалі збіваць нагамі. Я спрабаваў яго абараніць, але яго зацягнулі ў мікрааўтобус і ўзяліся за мяне. Калі трое амапаўцаў збівалі мяне, я закрываў галаву рукамі ад удараў – пра гэта яны потым у рапарце напісалі, што я «прыняў баевую стойку». Мяне таксама павалілі на зямлю, адным з удараў зламалі ключыцу, потым закінулі з мікрааўтобус. Па дарозе ў Центральны РАУС таксама атрымаў некалькі ўдараў. Сядзеў я на падлозе таму што міліцыянты сказалі, што ў крэсла мне нельга. Калі прыехалі ў РУУС, стала відавочна, што ключыца зламаная, выклікалі «хуткую». Зараз я ў шпіталі ў гіпсе . Скарга ў пракуратуру ўжо напісаная, чакаю вынікаў медэкспертызы», -- распавёў Зміцер Пармон cайту грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

http://udf.by/audio/udf.swf

Апошнія навіны